proectirovanie-BEL   obsledovania bel   engin2
         
etl-bel   sborka-pc-bel   shinomontaj-bel

Аддзел перадпраектных работ

 

Аддзел перадпраектных работ (раней сектар перадпраектных работ) арганізаваны на прадпрыемстве ў 1977 годзе.

За гэты перыяд назапашаны вялікі вопыт работ у галіне перадпраектных прапрацовак аб'ектаў Беларускай энергасістэмы, знешняга электразабеспячэння прамысловых прадпрыемстваў, кампрэсарных станцый магістральных газаправодаў, раёнаў новай жылой забудовы гарадоў і электрофикации Беларускай чыгункі.

Аддзел таксама ажыццяўляў перадпраектныя распрацоўкі па паветраных лініях электраперадачы напругай 330 кВ для выдачы магутнасці і сувязі з энергасістэмай Беларускай атамнай электрастанцыі.

 

Асноўнымі задачамі аддзела перадпраектных работ з'яўляюцца:

  • камеральныя працы па размяшчэнні электрасеткавых аб'ектаў (электрападстанцый, паветраных і кабельных ліній электраперадачы напружаннем 35 - 750 кв);
  • ўзгадненне трас ліній электраперадачы і пляцовак электрападстанцый з цэнтральнымі, абласнымі і праектнымі арганізацыямі;
  • атрыманне тэхнічных умоў на скрыжаванне і паралельнае прытрымліванне трас ліній электраперадачы з інжынернымі камунікацыямі;
  • разлік дадзеных аб памерах адчужэння земляў пад будаўніцтва электрасеткавых аб'ектаў;
  • выдача матэрыялаў заказчыку ў тэрміны, устаноўленыя каляндарным планам.

У сваёй працы аддзел кіруецца дзеючымі нарматыўна-прававымі актамі Рэспублікі Беларусь (СТП, БНіП, ПУЭ, «Палажэнне аб парадку адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў», «Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб нетрах» і інш.)

Аддзел абсталяваны компьюторной тэхнікай і сучасным праграмным забеспячэннем.

Пастаянна павышаецца ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі супрацоўнікаў аддзела.

Аддзел прымае ўдзел у распрацоўцы дакументаў сістэмы менеджменту якасці прадпрыемства, забяспечвае ўкараненне СМЯ, ацэньвае выніковасць функцыянавання СМЯ ў падраздзяленні.

 

Да пастаянныхфункцый аддзела перадпраектных работ адносяцца:

  • забеспячэнне своечасовага правядзення перадпраектных работ;
  • своечасовая выдача матэрыялаў заказчыку ў тэрміны устаноўленыя каляндарным планам;
  • ажыццяўленне павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў з дапамогай тэхнічнай вучобы;
  • удзел у распрацоўцы дакументаў сістэмы менеджменту якасці прадпрыемства;
  • забеспячэнне ўкаранення СМЯ ў падраздзяленні;
  • адзнака выніковасці функцыянавання СМЯ ў падраздзяленні.