Група менеджменту якасці

 

Асноўнымі задачамі групы менеджменту якасці з'ўляюцца:

  • арганізацыя распрацоўкі, укаранення і забеспячэння функцыянавання СМЯ, якая ахоплівае ўвесь жыццёвы цыкл выпускаемай праектнай дакументацыі;
  • правядзенне ўнутраных аўдытаў СМЯ ў арганізацыі;
  • падтрыманне СМЯ арганізацыі ў працоўным стане;
  • забеспячэнне бесперапыннага ўдасканалення СМЯ;
  • арганізацыя работ па ацэнцы выніковасці функцыянавання СМЯ; падрыхтоўка да правядзення знешніх аўдытаў СМЯ адпаведнымі акрэдытаванымі арганізацыям

 

Да пастаянных функцый групыменеджменту якасці адносяцца:

  • удзел у распрацоўцы і пераглядзе Палітыкі, мэтаў арганізацыі ў галіне якасці і іншых дакументаў СМЯ;
  • планаванне, падрыхтоўка і правядзенне ўнутраных аўдытаў для падтрымання СМЯ арганізацыі ў працоўным стане;
  • збор, апрацоўка і аналіз справаздачных дакументаў (квартальных і гадавых) аб функцыянаванні СМЯ ў падраздзяленнях;
  • прадастаўленне зводных справаздачных дакументаў (квартальных і гадавых) аб функцыянаванні СМЯ ў арганізацыі для аналізу з боку вышэйшага кіраўніцтва;
  • маніторынг бізнес-працэсу з разлікам устаноўленых кантраляваных паказчыкаў (кантроль тэрмінаў перадачы);
  • планаванне Саветаў па якасці, падрыхтоўка распарадчых дакументаў па прынятых рашэннях Савета па якасці;
  • прадастаўленне прапаноў кіраўніцтву па паляпшэнні і ўдасканаленні СМЯ ў арганізацыі;
  • кантроль выканання карэкціруючых мерапрыемстваў, загадаў, распараджэнняў па арганізацыі па СМЯ;
  • арганізацыя работ па ажыццяўленню зваротнай сувязі з Заказчыкам; правядзенне аналізу задаволенасці Замоўца якасцю выпушчанай праектнай дакументацыі;
  • арганізацыя распрацоўкі праграмы «Якасць» арганізацыі і кантроль за яе выкананнем;
  • падрыхтоўка справаздачных звестак па запытах вышэйстаячых арганізацый аб функцыянаванні СМЯ ў РУП «Белэнергасеткапраект»;
  • удзел у арганізацыі навучання персаналу пытаннях кіравання якасцю;
  • правядзенне нормоконтроля праектнай дакументацыі;
  • арганізацыя работ па аналізу заўваг (неадпаведнасцяў) да праектнай дакументацыі;
  • садзейнічанне структурным падраздзяленням ў афармленні нагляднай агітацыі па СМЯ.