Аб праекце рэканструкцыі Гомельскай ЦЭЦ-2

30.07.2016 ў 1927 завершана комплекснае апрабаванне электракатлоў ЭК-1 і ЭК-2, сумарнай магутнасцю 80 МВт, якія былі ўсталяваны ў выніку рэканструкцыі Гомельскай ЦЭЦ-2.

Гомельская ЦЭЦ-2 з'яўляецца найбуйнейшай электрастанцыяй ў гомельскай энергасістэме і прызначана для цеплазабеспячэння жылой забудовы і прамысловых прадпрыемстваў горада Гомеля.

Праект рэканструкцыі «Гомельская ЦЭЦ-2. Устанаўленне электрычных катлоў» быў выкананы РУП «БелНДПІэнергапрам» з удзелам РУП «Белэнергасеткапраект» у частцы аналізу электрычных нагрузак энергараёнаў Гомельскай ЦЭЦ-2, разлікаў патокаразмеркавання энергоузла з улікам рэканструкцыі ЦЭЦ на перыяд да 2018 года, а таксама разлікаў максімальных узроўняў токаў кароткага замыкання з улікам перспектывы развіцця аб'яднанай энергетычнай сістэмы Беларусі.

Рэалізацыя праекта па ўстанаўленнi электракатлоў на Гомельскай ЦЭЦ-2 накіравана на рэгуляванне сутачнага графіка работы Беларускай энергасістэмы пасля ўвядзення ў эксплуатацыю Беларускай АЭС.

Гомельская ТЭЦ