Ўведзена ў эксплуатацыю першая ветраэнергетычная станцыя у Беларусі

16 чэрвеня 2016 г. у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці ўведзена ў эксплуатацыю першая ветраэнергетычная станцыя (ВЭС) у Беларусі, з устаноўленай магутнасцю 9 МВт, пабудаваная па праекце РУП «Белэнергасеткапраект». Пасля ўвядзення ў эксплуатацыю станцыі сумарная магутнасць ветраэнергетычных установак (ВЭУ), устаноўленых на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, склала 33,4 МВт.

Дадаткова да раней усталяванай ВЭУ, магутнасцю 1,5 МВт, на пляцоўцы ветраэнергетычнай станцыі змантаваны яшчэ 5 установак па 1,5 МВт кожная. Усе шэсць ВЭУ - вытворчасці кітайскай кампаніі «HEAG».

Вышыня вежы ВЭУ складае 80 м, дыяметр ветраротара - 82 м.

Месца будаўніцтва ВЭС знаходзіцца на найбольш ўзвышаным месцы ў раёне н.п. Грабнікі Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці на адлегласці каля 2 км у паўночна-заходнім напрамку ад г. Навагрудка і адкрыта ўсім ветравым напрамкам.

Для выдачы магутнасці, генерыраванай шасцю ВЭУ ў энергасістэму, і забеспячэння энергiяй бліжэйшых спажыўцоў пабудавана падстанцыя 110/35/10 кВ "Ветрапарк".

Разліковая гадавая выпрацоўка новай ВЭС складае 22,07 млн.кВт·гадзіну. Гэта дазволіць беларускай энергасістэме, выкарыстоўваючы энергію ветру, эканоміць штогод каля 4,5 млн. м3 прыроднага газу.

ветропарк Грабники  Ветропарк Грабники

якая выпрацоўваецца энергія