Комплекснае апрабаванне абсталявання падстанцыі «Тэхнапарк»

Завершана комплекснае апрабаванне абсталявання ПС 110 кВ «Тэхнапарк», збудаванай па праекце РУП «Белэнергасеткапраект» для электразабеспячэння Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку.

Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк - гэта асаблівая эканамічная зона Смалявіцкага раёна на плошчы 8,048 тыс. га, створаная згодна з міжурадавым пагадненнем паміж Кітайскай Народнай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь.

У парку плануецца пабудаваць высокатэхналагічныя і экспартна-арыентаваныя вытворчасці, вытворчыя і жылыя зоны, офісныя і гандлёва-забаўляльныя комплексы, фінансавы і навукова-даследчы цэнтры. Прыярытэтныя напрамкі, што намячаюцца да развіцця ў парку: электроніка, біямедыцына, тонкая хімія, машынабудаванне і новыя матэрыялы.

Для электразабеспячэння першай чаргі будаўніцтва прадугледжана будаўніцтва новай ПС 110 кВ «Тэхнапарк», якая засілкоўваецца двума кабельнымі-паветранымі адгалінаваннямі ад паветранай лініі 110 кВ «Мінск Усходняя-Калодзішчы».

Праектам ўзвядзення ПС 110 кВ «Тэхнапарк» РУП «Белэнергасеткапраект» у адпаведнасці з чаканай электрычнай нагрузкай прадугледзела ўстаноўленне двух сілавых трансфарматараў 110/10 кВ магутнасцю па 40 МВ·А кожны.

Пры далейшым росце электрычных нагрузак індустрыяльнага парку намечана збудаванне новага цэнтра забеспячэння - ПС 330 кВ «Індустрыяльны парк», ад якога будуць засiлкованы па сетцы 110 кВ ПС «Тэхнапарк» і шэсць новых падстанцый 110 кВ, размешчаных на тэрыторыі індустрыяльнага парка.

Подстанция Технопарк Белэнергосетьпроект   подстанция Технопарк Белэнергосетьпроект  Подстанция Технопарк Белэнергосетьпроект