Аб занясенні на Дошку гонару ДВА «Белэнерга»

GukMEЗа дасягненне высокіх паказчыкаў у працы па выніках работы арганізацый за 2016 год у адпаведнасці з Загадам ДВА «Белэнерга» № 103 ад 21.04.2017 прынята рашэнне аб занясенні фатаграфій на Дошку гонару ДВА «Белэнерга» 35 лепшых супрацоўнікаў арганізацый, якія ўваходзяць у склад дзяржаўнага вытворчага аб'яднання электраэнергетыкі «Белэнерга».

Сярод лепшых супрацоўнікаў – начальнік аддзела ліній электраперадачы РУП «Белэнергасеткапраект», Гук Максім Эрнеставіч.

Ганарымся і віншуем з гэтай высокай ацэнкай дзейнасці Гука Максіма Эрнеставіча і жадаем яму здароўя і далейшай плённай працы на карысць нашага прадпрыемства і электраэнергетыкі Рэспублікі Беларусь!