Падстанцыя 330 кВ «Паставы» ўведзена ў эксплуатацыю

31 ліпеня, адна з найбуйнейшых у Беларусі падстанцый ўведзена ў эксплуатацыю ў Віцебскай вобласці.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел Міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык, генеральны дырэктар ДВА «Белэнерга» Яўген Воранаў, прадстаўнікі Паўночнакітайскай электраэнергетычнай праектна-інжынернай кампаніі NCPE і РУП «Белэнергасеткапраект».

Postavy 330

ПС 330 кВ «Паставы» ўзведзена на мяжы Браслаўскага і Пастаўскага раёнаў і з'яўляецца адным з ключавых аб'ектаў у рэалізацыі праекта па выдачы магутнасці Беларускай АЭС і сувязі з энергасістэмай.

Будаўніцтва падстанцыі пачалося ў 2015 годзе. ПС 330 кВ «Паставы» ўзводзілася па праекту РУП «Белэнергасеткапраект» «Будаўніцтва АЭС у Рэспубліцы Беларусь. Выдача магутнасці і сувязь з энергасістэмай» у складзе 1 чаргі 8 пускавога комплексу «Рэканструкцыя ўчастка ВЛ 330 кВ Маладзечна-Мінск Паўночная, збудаванне новага ўчастка ВЛ 330 кВ АЭС – Мінск Паўночная, заходы ВЛ Ігналінская АЭС – Смаргонь на Паставы. Будаўніцтва ПС 330 кВ Паставы».

Postavy 330

Заказчык − РУП «Гроднаэнерга», генеральны падрадчык − кітайская кампанія NCPE.

Postavy 330

 

Рэалізацыя праекта накіравана на забеспячэнне выдачы і размеркавання магутнасці Беларускай АЭС пасля ўключэння яе ў работу.