VI-ы Беларуска-Германскі энергетычны форум

08.10.2018 г. адбыўся VI-ы беларуска-Германскі энергетычны форум.

З прывітальным словам да форуму звярнуўся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Петэр Дэтмар. Форум адкрылі намеснік міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Пруднікава А. Ф., кіраўнік падраздзялення па пытаннях міжнароднай палітыкі ў сферы энергетыкі Федэральнага міністэрства эканомікі і энергетыкі ФРГ Урсула Борак, намеснік Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Семянкевіч Д. і., першы намеснік Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Трубіла Г. А.

Падчас форуму адбыліся наступныя дыскусіі:

  •    Новая энергетычная палітыка ў гарадах.
  •    Дыгіталізацыя і кіраванне сеткамі.
  •    Тэхналогія назапашвання электраэнергіі і зліццё сектараў.
  •    Магчымасці фінансавання праектаў у сферы аднаўляльных крыніц энергіі і энергаэфектыўнасці.

У дыскусіі "Дыгіталізацыя і кіраванне сеткамі з дакладам "Smart Grid": праблемы і перспектывы аўтаматызацыі размеркавальных электрычных сетак Беларускай энергасістэмы" выступіў начальнік аддзела ўліку і якасці электраэнергіі РУП "Белэнергасеткапраект" Колік В. Р.

Асноўныя тэзісы дакладу:

  • «Smart grid» – гэта інтэграваная, бяспечная і надзейная электраэнергетычная сістэма, якая ахоплівае генерацыю, транспарт, размеркаванне і канчатковае спажыванне электрычнай энергіі, эфектыўнасць якой (сістэмы) забяспечваецца аператыўным улікам электраэнергіі і грунтуецца на ўжыванні перадавых сродкаў маніторынгу, камунікацыі, аналізу і дынамічнага кіравання.
  • Яшчэ ніхто ў свеце не пабудаваў "Smart grid". "Smart grid"  гэта стратэгічная мэта і далёкая перспектыва, гэта ідэалогія. "Smart grid" - гэта не тэхналогія, не комплекс тэхнічных сродкаў, не аўтаматызаваная сістэма, не праграмны прадукт.
  • Аўтаматызацыя электрычных сетак 0,4-10 кВ неад'емная частка і неабходны крок да пабудовы "Smart Grid", неаддзельная ад задачы мадэрнізацыі сетак.
  • Мэты аўтаматызацыі электрычных сетак 0,4-10 кВ  дасягненне сацыяльнага эфекту і эканамічнага эфекту ў грашовым выразе. Сацыяльны эфект дасягаецца за кошт паляпшэння паказчыкаў надзейнасці электразабеспячэння спажыўцоў. Эканамічны эфект – за кошт павелічэння карыснага водпуску электраэнергіі, больш эфектыўнай эксплуатацыі і інш.
  • Абавязковай пачатковый умовай аўтаматызацыі з'яўляецца аптымізацыя аб'екта аўтаматызацыі-перспектыўнай схемы электрычнай сеткі.
  • Галоўныя патрабаванні да аўтаматызацыі:

              - распрацоўка аптымізаванай перспектыўнай схемы;

              - комплекснасць;

              - кіраванне ўсімі бізнес-працэсамі;

              - упраўленне пераключэннямі, электрычнымі рэжымамі, якасцю электраэнергіі;

              - пошук напрамкаў і лакалізацыя пашкоджанняў.

  •    Неабходная ўмова аўтаматызацыі  поўны ахоп энергааб'ектаў сеткамі сувязі.

У ходзе даклада была падкрэслена актыўная ролю РУП «Белэнергасеткапраект» ў фарміраванні ідэалогіі і стратэгіі Smart Grid і комплекснай аўтаматызацыі, былі пазначаны аб'екты праектавання па аўтаматызацыі электрычных сетак.